Рада Вялікага Княства Літоўскага
Рада Вялікага Княства Літоўскага (таксама Паны-Рада) — найвышэйшы орган дзяржаўнай улады Вялікага Княства Літоўскага ў XV — першай палове XVI стагоддзя.
Стварэнне
[правіць | правіць зыходнік]Узнікла як дапаможны орган пры вялікім князю, у XV стагоддзі набыла большую самастойнасць. Несупынна дзейнічала як выканаўча-распарадчы, заканадаўчы, кантрольны і судовы орган. Была кампетэнтна ў справе абрання вялікага князя, абароне дзяржавы, міжнародных спраў, выданні законаў, разглядзе найважнейшых судовых спраў.
У сваёй дзейнасці мусіла была ўлічваць унутрыпалітычнае і вонкавае становішча дзяржавы, гэта вымушала дзейнічаць асабліва асцярожна і даволі часта склікаць агульнадзяржаўныя соймы, каб заручыцца падтрымкай усёй шляхты. Найважнейшыя дзяржаўныя справы Рада вырашала сумесна з вялікім князем, а пры яго адсутнасці, што здаралася вельмі часта, — самастойна. Праўнае становішча рады замацавалася ў прывілеях 1492 і 1506 гадоў, у Статуце 1588 года яе паўнамоцтвы і парадак іх ажыццяўлення не атрымалі дастатковага замацавання і вызначаліся звычаямі.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У Раду ўваходзілі:
- найвышэйшыя службовыя асобы дзяржавы (маршалак, гетман, канцлер, падскарбі, ваяводы, кашталяны, старосты);
- каталіцкія біскупы;
- найбуйнейшыя феадалы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.